Беларуская Служба

Watch Docs пакажа шэраг  беларускіх фільмаў

02.12.2021 17:21
 У праграме славутага фестывалю праваабарончых фільмаў стужкі пра падзеі мінулага году ў Беларусі. 
Ілюстрацыйны здымакhttps://watchdocs.pl/

У гэтым годзе Міжнародны фестываль па правам чалавека Watch Docs пройдзе 10-16 снежня, а афлайн ды анлайн.

Падчас сёлетняга фестывалю будуць паказаныя хвалюючыя і актуальныя фільмы пра сітуацыю ў Беларусі. Гэта тры стужкі:

«Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцылы, пра жыццё ў Беларусі ў часы жорсткіх рэпрэсій і згасання надзеі.

«Гэтая песня мае загаловак 328» — Аляксандры Дынько, якая ў сваім фільма распавядае пра наступствы драконаўскага артыкулу беларускага крымінальнага кодэксу 328, які дазваляе асуджаць непаўналетніх на шмат гадоў пазбаўлення волі.

«Артыкул 293»  - Яна Блуза, прысвечаны беларускім бежанцам у Польшчы. Стужка распавядае, як склаўся лёс герояў леташніх дэманстрацый у Менску, якія, сутыкнуўшыся з рэпрэсіямі, вырашылі ўцячы з краіны.

юл